У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі амаль 4 з паловай працэнты выбаршчыкаў. Актыўна выкарыстоўваюць магчымасць датэрмінова прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта таксама беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца ў Расіі. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Маскве, выбаршчыкі прыходзяць галасаваць з пазітыўным настроем, з цікавасцю разглядаюць новы будынак Дзелавога і культурнага комплексу пасольства, у якім на гэты раз размешчаны ўчастак. У спісы выбаршчыкаў у Маскве ўнесена крыху больш за тысячу чалавек. Але прыходзяць і тыя нашы суайчыннікі, якія не ўвайшлі ў гэты пералік. Яны могуць прагаласаваць на падставе дакументаў, што даказваюць іх прыналежнасць да грамадзянства Беларусі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz