Карпарацыя China Merchants Group гатова стварыць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" фінансавы інвестыцыйны фонд. Такая магчымасць прапрацоўваецца падчас візіту ў Мінск прадстаўнікоў карпарацыі на чале з прэзідэнтам Лі Сяопэнам. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні будаўніцтва гандлёва-лагістычнага субпарка Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". У 2016 годзе сума інвестыцый у субпарк складзе каля $ 150 млн. Акрамя таго, карпарацыя гатова ўдзельнічаць у распрацоўцы Канцэпцыі транспарту і лагістыкі Беларусі, а таксама ў сумесных праектах па распаўсюджванні грузавых авіяперавозак.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz