Акцыя, прысвечаная Дням еўрапейскай спадчыны, пройдзе ў Мінску 25 верасня. Яна будзе прысвечана індустрыяльным здабыткам краіны. Запланавана лекцыя і экскурсія з аглядам помніка прамысловай архітэктуры ХІХ стагоддзя - будынка піўзавода. Цікавасць грамадства да гісторыі і культуры, у тым ліку індустрыяльнай, пастаянна павялічваецца. Узнікаюць ідэі і ствараюцца праекты па выкарыстанні помнікаў прамысловай архітэктуры ў адукацыйных і турысцкіх мэтах. Таму сёння як ніколі становяцца актуальнымі пытанні правільнага і апраўданага ўключэння помнікаў індустрыяльнай спадчыны ў сучаснае жыццё, у тым ліку ў сферу турызму, - упэўненыя арганізатары.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz