Беларусь і Аргенціна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне сельскай гаспадаркі. Ён заключаны падчас першага пасяджэння беларуска-аргентынскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло падчас візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур’янава ў краіны Лацінскай Амерыкі. Падчас пасяджэння абмеркаваны перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў, умацаванне дзелавых кантактаў паміж бізнес-коламі, узаемадзеянне на міжнароднай арэне.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz