Другі форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі распачаўся ў Сочы. У цэнтры ўвагі бакоў прамысловая кааперацыя, сумесныя вытворчасці і развіццё гандлю. У мерапрыемстве прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы зараз знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. Усяго форум сабраў больш за 350 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz