Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі адносін з Еўропай і ЗША, але на раўнапраўнай і паважлівай аснове. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1". Уладзімір Андрэйчанка з 31 жніўня па 2 верасня прымаў удзел у IV Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў у Нью-Ёрку. Адказваючы на пытанне аб адносінах міжнародных арганізацый да Беларусі на фоне украінскіх падзей, Уладзімір Андрэйчанка заўважыў, што яно прыкметна пацяплела, з'явілася больш кантактаў, можна убачыць больш станоўчых водгукаў пра Беларусь у замежнай прэсе. У дні Сусветнай канферэнцыі старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz