"Беларускія дажынкі ў Італіі" адкрыюць праграму Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015" у італьянскім Мілане, ён адбудзецца на гэтым тыдні. Як чакаецца, адкрыццё наведаюць у тым ліку беларуская ўрадавая дэлегацыя і генеральны камісар выставы. У гонар дня Беларусі будзе запушчана "Кола жыцця" - сімвал вечнага руху прыроды і лёсу. На сцэне "ЭКСПА-Цэнтра" артысты харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" выканаюць беларускія народныя песні і станцуюць запальную "Лявоніху". Свята не абыдзецца без традыцыйнага каравая, для гасцей падрыхтаваны і іншыя сюрпрызы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz