Урачысты старт новаму навучальнаму году далі ў беларускіх школах. Заняткі пачнуцца амаль для 965 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 106,5 тысяч першаклашак. Сёлета ў краіне з'явіцца тры новыя школы: у Пінску, Гродне і Мінску.
У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб гэты дзень стаў сапраўдным святам для школьнікаў, педагогаў і бацькоў. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сярэднюю школу №56 Мінска. Дзяржава накіравала на гэта велізныя бюджэтныя сродкі, падкрэсліў ён. Гэта важныя інвестыцыі, фінансавыя ўкладанні ў будучыню краіны, у новае пакаленне грамадзян, у Беларусь.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz