Другія Еўрапейскія гульні могуць прайсці ў Беларусі, - паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў. У Азербайджане спецыяльна да гульняў пабудавана вельмі вялікая спартыўная інфраструктура. У Беларусі гэта і так ужо ёсць: вяслярныя каналы, мноства арэн, водна-спартыўных комплексаў. Беларусь пакуль не адмовілася ад правядзення гульняў, таксама як і іншыя патэнцыяльныя краіны-кандыдаты.
Нагадаем, першыя Еўрапейскія гульні праходзілі з 12 па 28 чэрвеня ў Баку. Зборная Беларусі ў агульнакамандным медальным заліку, маючы ў актыве 43 узнагароды (10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя), заняла 7-е месца.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz