Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл па выніках візіту ў Беларусь накіраваў ліст падзякі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.
Патрыярх сардэчна падзякаваў мітрапаліту, духавенству і вернікам за гасціннасць, аказаную падчас яго знаходжання на беларускай зямлі. Кіраўнік рускай праваслаўнай царквы высока ацаніў вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама з архірэямі Беларускай праваслаўнай царквы і каардынатарамі праектаў конкурсу "Праваслаўная ініцыятыва".