Прадстаўнікі краінавай каманды ААН высока ацэньваюць намаганні ўрада Беларусі па рабоце з бежанцамі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы з міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыянай Шчоткінай. Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, сярод якіх праблемы людзей з інваліднасцю, бежанцаў, гендарнай роўнасці. Прадстаўнікі краінавай каманды ААН таксама заклікалі Беларусь да падпісання і ратыфікацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў. Бакі абмеркавалі запланаванае падпісанне і рэалізацыю Рамачнай праграмы ААН на 2016-20 гадах і краінавыя праграмы агенцтваў сістэмы ААН на наступныя пяць гадоў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz