Тыдзень беларускай культуры завяршыўся ў латвійскай Елгаве. У мясцовым палацы культуры разгарнулася выстава "Геніі зямлі беларускай", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Акрамя таго, адбыўся канцэрт "Беларускі кірмаш", у якім прынялі ўдзел беларускія фальклорныя ансамблі "Лянок" з Елгавы і "Купалінка" з Даўгаўпілса, а таксама Рыжскі дзіцячы танцавальны калектыў "Івушка".
Падчас мерапрыемстваў быў адзначаны высокі ўзровень беларуска-латвійскіх адносін у сферы культуры, у тым ліку на рэгіянальным узроўні.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz