Падчас пасяджэння Генасамблеі ААН, прысвечанага абмеркаванню даклада Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Яўген Лазараў паведаміў, што Беларусь мае намер больш актыўна выкарыстоўваць паслугі МАГАТЭ падчас будаўніцтва сваёй першай атамнай электрастанцыі.
У штогадовым дакладзе МАГАТЭ адзначана, што Беларусь летась стала другой краінай за апошнія тры дзесяцігоддзі, якая пачала будаўніцтва сваёй першай атамнай электрастанцыі. Дыпламат падкрэсліў строгую прыхільнасць Беларусі міжнародным нормам і стандартам, прыярытэтнасці пытанняў гарантавання ядзернай бяспекі, а таксама адкрытасці і гатоўнасці да дыялога з зацікаўленымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі падчас будаўніцтва АЭС.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz