Дні культуры Беларусі праходзяць у В'етнаме, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню ў гісторыі беларуска-в'етнамскіх адносін. Яно прадоўжыцца да 7 лістапада. У час Дзён культуры запланавана падпісанне праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, дэманстрацыя кінастужак, выстаўка карцін беларускіх мастакоў, канцэрты прафесійных музычных калектываў з Беларусі.
Так, 2 лістапада прайшоў паказ фільма "Брэсцкая крэпасць", на якім прысутнічалі прадстаўнікі кіруючых органаў Камуністычнай партыі В'етнама, міністэрстваў, бізнес-колаў, выпускнікі беларускіх ВНУ. Адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Барыса Святлова са старшынёй Таварыства в'етнамска-беларускай дружбы, намеснікам міністра прыродных рэсурсаў В'етнама Нгуен Тхай Лаем і членамі Таварыства, на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, інфармацыйнага абмену.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz