Дэкларацыя аб супрацоўніцтве Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) і Еўразійскай эканамічнай камісіі падпісана ў Вене, - паведаміў пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры міжнародных арганізацыях у Вене Валерый Варанецкі. Дэкларацыя адлюстроўвае намеры бакоў да развіцця супрацоўніцтва ў сферы інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця, у тым ліку, абмен ведамі і тэхналогіямі, нарошчванне гандлёвага патэнцыялу і падтрымку экспарту, стварэнне прамысловых паркаў і інш. Дакумент важны з пункту гледжання далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама вырашэння канкрэтных задач краін - удзельніц саюза ў галіне прамысловага развіцця з прыцягненнем вопыту і патэнцыялу ЮНІДА.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz