Пытанні міжнароднай міграцыі абмеркаваны з удзелам Беларусі на дыскусіі, праведзенай у час работы Другога камітэта 69-й сесіі Генасамблеі ААН. Начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Вадзім Пісарэвіч даў станоўчую ацэнку падыходам у ААН па вырашэнні пытанняў міжнароднай міграцыі і яе адлюстраванні ў парадку дня развіцця пасля 2015 года. Ён падкрэсліў прыярытэтнасць гэтага пытання для Беларусі і праінфармаваў аб намаганнях у гэтай галіне ў кантэксце дэмаграфічнай бяспекі і прыцягнення высокакваліфікаваных спецыялістаў у краіну.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz