Беларусь і Кітай умацоўваюць палітычны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Гэта адзначыў Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, перадае БЕЛТА. Краіны маюць намер сумесна актывізаваць рэалізацыю такіх ключавых праектаў, як Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк, сумесная вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Дыпламат лічыць, што добра развіваюцца кантакты паміж нашымі краінамі ў гуманітарнай сферы. Так, у верасні Беларусь і Кітай падпісалі мемарандум аб узаемным стварэнні цэнтраў культуры.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz