Польшча разглядае магчымасць стварэння з Беларуссю сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы польскай харчовай сыравіны, аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці Польшчы Марэк Савіцкі. Незапатрабаваных прадуктаў харчавання ў Польшчы назбіралася каля мільёна тон з-за эмбарга Масквы на пастаўкі прадуктаў харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расіі. Па словах Марэка Савіцкага, польскі бок будзе абмяркоўваць тэму стварэння сумесных прадпрыемстваў на ўсіх узроўнях, адбудуцца сустрэчы і наконт інвестыцый.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz