Дзясяты раз у Беларусі пройдзе міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм Magnificat. З 24 па 28 жніўня ў Мінску і Глыбокім будуць паказаны 43 кінастужкі з 16 краін свету, паведамляе БЕЛТА. Найбольшая колькасць конкурсных карцін - 12 - была накіравана з Расіі. На другім месцы - гаспадыня фестывалю Беларусь (10 кінастужак). Замыкае тройку краін па колькасці конкурсных работ Польшча (7 фільмаў). Геаграфія краін - удзельніц юбілейнага кінафоруму ўражвае: Арменія, Вялікабрытанія, Грузія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Казахстан, Македонія, Сербія, ЗША, Украіна, Францыя і Харватыя.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz