Колькасць працоўных мігрантаў у Брэсцкай вобласці павялічылася ў студзені-ліпені ўдвая, аб гэтым паведаміў кіраўнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Тамашоў. З яго словаў ад пачатку года ўпраўленне выдала больш за 2000 спецыяльных дазволаў на права працаўладкавання замежным грамадзянам. Тэндэнцыю ў многім вызначыў прыток працоўных мігрантаў з рэгіёнаў Украіны. Па словах кіраўніка упраўлення, у абласную службу па грамадзянстве і міграцыі звярнуліся болшь за 1000 грамадзян Украіны, у тым ліку трое – па пытанні атрымання статусу бежанцаў. Дазвол на пастаяннае пражыванне атрымалі 60 украінцаў, 103 – на часовае прабыванне, астатнія зарэгістраваныя ў органах унутраных спраў па месцы жыхарства.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz