Праграма развіцця ААН у Беларусі сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе тры новыя праекты, паведамляе БЕЛТА. Адзін з іх звязаны з развіццём ветраэнергетыкі ў Беларусі. Праект плануецца рэалізаваць на працягу пяці гадоў пры фінансаванні ПРААН і ГЭФ. Яго бюджэт складзе крыху больш за $ 3 млн. Яшчэ адзін праект - "Зялёныя гарады Беларусі - падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі". Ён акцэнтуе ўвагу на пытаннях экалогіі пры планаванні інфраструктуры гарадоў. У рэалізацыю праекта плануецца ўкласці каля $ 13 млн. Пілотнымі аб'ектамі па праекце выступаюць Полацк, Наваполацк і Навагрудак. Таксама рыхтуецца заяўка на новы праект па захаванні біяразнастайнасці.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz