Мазамбік можа стаць адной з апорных кропак для Беларусі ў Афрыцы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Мазамбіка Алберту Вакіна. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што па выніках візіту бакі дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах. Па словах Прэзідэнта, паспяховаму развіццю гэтага працэсу, у тым ліку, можа спрыяць гісторыя адносін, якая бярэ пачатак з савецкіх часоў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мазамбік з'яўляецца вельмі перспектыўнай і багатай дзяржавай, перш за ўсё, сваімі нетрамі.
У сваю чаргу Алберту Вакіна адзначыў, што існуе шмат напрамкаў, па якіх Беларусь і Мазамбік маглі б супрацоўнічаць, і гэта, у тым ліку, сфера сельскай гаспадаркі і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі. Актыўнаму развіццю кантактаў спрыяюць палітычныя і дыпламатычныя адносіны, якія склаліся паміж бакамі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz