Ветэранам у ЗША, Турцыі, Азербайджане, Эстоніі, Славакіі, Балгарыі, Германіі ўручаны юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Нью-Ёрку прайшоў ўрачысты мітынг, паказаны дакументальны фільм "Партызаны супраць Вермахта. Вызваленне Беларусі". Удзельнікаў вызвалення Беларусі ўшаноўвалі ў Таліне: ім уручаны медалі і салдацкія лісты-трыкутнікі з віншаваннем Прэзідэнта Беларусі. Пасол Беларусі ў Славакіі ўручыў юбілейны медаль ветэрану ВАв, ўдзельніку партызанскага руху ў Беларусі грамадзяніну Славакіі Міхалу Рабіку. Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, ганароваму грамадзяніну Віцебска генерал-лейтэнанту у адстаўцы Дабрыну Дзімітраву, што жыве ў Балгарыі, таксама перададзены віншавальны адрас ад імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўручана юбілейны медаль. Узнагароджанне юбілейным медалём удзельнікаў вайны і вязняў гета прайшло і ў Мюнхене.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz