Удзел у праекце эканамічнага пояса Шаўковага шляху можа быць перспектыўным для Беларусі. Такое меркаванне выказаў БЕЛТА галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута Усходу Расійскай акадэміі навук Уладзімір Пятроўскі. Экперт ўдзельнічае ў міжнародным сімпозіуме "Эканамічны пояс Шаўковага шляху - новая магчымасць сумеснага будаўніцтва і выкарыстання, сумеснага выйгрышу і росквіту" у кітайскім горадзе Урумчы. Уладзімір Пятроўскі асабліва падкрэсліў той факт, што эканамічная зона Шаўковага шляху - не арганізацыя і таму не прадугледжвае наднацыянальных органаў. Гэта добраахвотнае аб'яднанне краін і нацыянальных эканомік, эканамічнай супольнасці, заснаванае на самастойным прыняцці рашэнняў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz