Працэдура далучэння Арменіі да Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза будзе завершана да 1 ліпеня. Упэўненасць у гэтым выказала міністр ЕЭК па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканомікі Таццяна Валавая, перадае БЕЛТА. Па словах міністра, у Арменіі створана добрая рыначная структура, армянская эканоміка ўзаемадапаўняльная з эканомікамі дзяржаў Мытнага саюза. Таццяна Валавая ўдакладніла, што Арменія адразу далучыцца да Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Што да Кыргызстана, які з'яўляецца наступным кандыдатам на далучэнне да інтэграцыйнай тройкі Беларусі, Расіі, Казахстана, то пакуль рэалізуецца дарожная карта на далучэнне гэтай краіны да Мытнага саюза. Акрамя таго, Таццяна Валавая ў якасці наступнага кандыдата па далучэнні да саюза назвала Таджыкістан.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz