Reply to comment

Прывітанне з Украіны

На тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці (Украіна) прадстаўнікамі  беларускай дыяспары створана грамадская арганізацыя «Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзімы».

 

Сябры нашай суполкі праводзяць шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай культуры, беларускіх нацыянальных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія з вялікім задавальненнем наведваюць не толькі нашы суайчыннікі, але і жыхары  г. Мікалаева і Мікалаеўскай вобласці. На сваіх мерапрыемствах заўсёды ствараем "маленькі куточак роднага краю". Мы вельмі любім сваю Бацькаўшчыну, нашу беларускую культуру, цудоўную родную мову (самую прыгожую ў свеце), з вялікай любоўю ўспамінаем беларускую прыроду, чысціню гарадоў і вёсак. З задавальненнем распавядаем усім пра цудоўную, прыгожую,  міралюбную краіну ў цэнтры Еўропы - Рэспубліку Беларусь. На жаль, па розных абставінах, не ўсе нашы актывісты маюць магчымасць часта бываць на Радзіме.

 

Карыстаючыся выпадкам, мы шлём прывітанне Мінску, Віцебску, Гомелю, Магілёву, Івацэвічам, Беразіно, Глускаму, Шклоўскаму, Горацкаму, Хоцімскаму, Дрыбінскаму, Пухавіцкаму, Жлобінскаму раёнам.

 

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы правялі літаратурна-музычную кампазіцыю "Родная мова - матуліна мова". Чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі песні на нашай роднай беларускай мове. Было шмат жадаючых паслухаць нашу мову. Некаторыя гледачы выказвалі сваё зачараванне беларускай мовай. А як нам, прадстаўнікам беларускай дыяспары, было прыемна чуць словы падзякі за праведзенае мерапрыемства ад дыпламатаў  Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, простых жыхароў Мікалаева!  Нам таксама хочацца падзякаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне за высокую нагароду - Ганаровую грамату за ўмацаванне беларуска-украінскага гуманітарнага супрацоўніцтва, за падтрымку і дапамогу!

 

І яшчэ хочацца падзяліцца вершам, які напісала ініцыятар стварэння, член праўлення нашай арганізацыі Максіменка (Качэўская) Іна Аляксандраўна, якая нарадзілася ў Віцебску, скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка» і больш за 40 гадоў працавала карэспандэнтам газеты «Южная правда» у  горадзе Мікалаеве.


Трэба дома бываць часцей,
Да сябе запрашаць гасцей,
Калі дранікі  ў доме ёсць,
Шчыра «Дзякуй» вам скажа госць.

Калі ў доме бывае госць,
З дому раптам знікае злосць,
Гаспадар рады душу адкрыць –
Толькі б госця не засмуціць.

Бутыль агуркоў і поўную чарку,
Свежага хлеба, дамашнюю скварку –
Усё на стале, усе за стол пасядаюць,
Вып'юць па сотцы і заспяваюць.

«А я лягу-прылягу» - нехта песню пачне,-
Толькі не ўскрай дарогі, а на тапчане.
Жонка коўдрай прыкрые, ціха дзверы зачыніць,
Скажа госцю на – Вы: «Хай сабе адпачынуць»...
 

Ад сяброў Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы» прывітанне напісала кіраўнік Таццяна Дзяменнікава (Белавушка).
 

 
 

Reply

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
16.00 News (EN)

Dalej:
16.20 International Review (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

18.05.24 - 19.00
19.05.24 - 18.00
19.05.24 - 19.00