Нацыянальнае агенцтва па турызме працягвае адкрываць Беларусь не толькі для гасцей нашай краіны, але і для саміх беларусаў. Шэраг выязных адукацыйных семінараў, што ладзіліся на працягу года, пазнаёмілі спецыялістаў туріндустрыі, журналістаў і фатографаў з рознымі славутасцямі і незвычайнымі маршрутамі. Некаторыя з наведаных мясцін былі добра знаёмыя, бо заставаліся «на слыху» і даўно стракацелі яркімі фарбамі на старонках рэкламных буклетаў. Некаторыя, наадварот, не маглі пахваліцца натоўпамі турыстаў, але пры правільным падыходзе папросту перавядуць свой патэнцыял у паўнавартасны аб'ект кшталту must see.
Аднак ёсць і яшчэ адзін маршрут, які знаходзіцца паасобку ад звычайных экскурсій. Ён мімікрыраваў пад нейкую гаспадарчую недагледжанасць дзесьці ў спальным раёне… І атрымалася настолькі натуральна, што нават мясцовыя жыхары з большага не ведаюць, што тут адбывалася падчас Вялікай Айчыннай вайны. А ведаць трэба.
Некаторыя турыстычныя маршруты не патрабуюць дапамогі экскурсаводаў, гіпатэтычна: нешта чулі, штосьці знайшлі ў інтэрнэце, а, можа, добры сябра – неблагі апавядальнік і выдатна ведае экспазіцыю. Ці ўвогуле робіш прыгожыя здымкі на фоне палацаў або касцёлаў – разумееш, дзе знаходзішся і як удала падпісаць кадр.
Масюкоўшчына. Шталаг № 352. Гэта тое месца, дзе, каб зразумець, убачыць, нават адчуць тое, што адбывалася на гэтым кавалачку зямлі, патрэбен экскурсавод. Няма ні інфармацыйных таблічак, ні спецыяльных абазначэнняў, ні даведачнай інфармацыі, не кажучы пра QR-коды. А гісторыя – ёсць. І гісторыя трымаецца ў памяці і спрабуе стаць крыху відавочнай дзякуючы чалавечаму энтузіязму.
З 1941 па 1944 год на тэрыторыі былога ваеннага гарадка каля вёскі Масюкоўшчына быў размешчаны лагер для савецкіх ваеннапалонных шталаг № 352. Дрот, тры метры ўвышыню, па якім пускалі ток уначы. Ахова па знешнім і ўнутраным перыметры. Харчаванне, якое хутчэй не падтрымлівала жыццё ваеннапалонных, а яго скарачала: эрзац-хлеб і баланду трэба атрымаць у чарзе, а калі не было аніякай тары – застацца і без гэтай пратухлай вадкасці. Пры паступленні забіралі абутак і выдавалі дряўляныя калодкі, якія значна абмяжоўвалі магчымасць хутка перамяшчацца. Смяротны холад (менавіта з зімой звязаны самы страшны перыяд для ваеннапалонных у Масюкоўшчыне), катаванні, фізічная праца, і, у рэшце рэшт – эпідэмія тыфу. Здаецца, выжыць у такіх умовах – цуд. А здзейсніць уцёкі? Экскурсавод Дзмітрый Марозаў расказвае фантастычную гісторыю, якая павінна легчы ў аснову сцэнарнага плана фільма. Не менш.
Партызаны абстралялі машыну каменданта лагера. Той, ранены ў нагу, вельмі занепакоіўся за ўласную бяспеку і папрасіў спецыяльны браніраваны аўтамабіль. Атрымаў нават два экземпляры, не вельмі надзейныя, аднак вельмі маленькія, ласкава названыя «труна на колах». На гэтых аўтамабілях камендант часта выязджаў на стрэльбішча праз заходнія вароты. Адпаведна для ахоўнікаў шталаг № 352 стала звыклым бачыць гэты «картэж». Сярод ваеннапалонных нарадзіўся рызыкоўны план – уцячы на браневіках. Пятнаццаць чалавек здолелі ажыццявіць гэтую неверагодную ідэю – у жывых засталіся трынаццаць. Калі немцы пайшлі на абедзенны перапынак, салдаты (загадзя зрабіўшы дублікаты ключа запальвання і запазычыўшы нямецкую фуражку) нейкім цудам уціснуліся ў маленькія браневікі. Паехалі. Памахалі фуражкай у назіральнае акно. Унутрана рыхтаваліся да бою. Магчыма, у думках развіталіся з сем'ямі і сябрамі. Проста пасігналілі. А ім проста адчынілі дзверы. І праз заходнія вароты шталаг № 325 ваеннапалонныя паехалі насустрач… свабодзе? З энтузіязмам зацягнулі песню, але такі прыпадняты настрой панаваў нядоўга, бо заглух спачатку адзін бранявік, а потым і другі. Ваеннапалонныя працягнулі свой шлях па адзіночцы, некаторыя далучыліся да партызан. І калі гэта гісторыя нагадвае больш-менш удалы баявік, то большасць выпадкаў, звязаных са шталагам № 352 – экранізацыя жудасная.
Частка ваеннапалонных дастаўлялася па чыгунцы, але некаторыя дабіраліся пешымі калонамі. Мясцовыя жыхары, сведкі тых часоў, успаміналі, што вараннё бясконцай чарадой кружыла ўздоўж дарогі на Масюкоўшчыну: шмат загінуўшых заставаліся ў і равах. «На тэрыторыі шталага № 352 штодзённа выносілі каля 100–150 трупаў. Зімой целы ўмярзалі ў снег, каб пагрузіць іх на двухколку, рэшткі ваеннапалонных літаральна аддзіралі часткамі або выкарыстоўвалі лом», – працягвае страшную тэму наш экскурсавод.
Паўстае вечнае экзыстэнцыяльнае пытанне: «У чым сэнс жыцця? Ці варта за яго чапляцца?». Спрабуем знайсці адказ з Дзмітрыем: «Людзі існавалі ў сітуацыі вельмі складанага, практычна немагчымага выбару. Пайсці на супрацоўніцтва з немцамі і застацца жывым (пакуль што) ці штодзень чакаць уласнага забойства па мільёне магчымых прычын, ці павольна паміраць ад знясілення і хвароб?.. У многіх не заставалася сіл на барацьбу. Медыкі (а сярод іх быў і вядомы пісьменнік Сцяпан Злобін) спрабавалі ўсяліць іскру жыцця ў сваіх падапечных. Збіралі хвойныя іголкі і рабілі адвары, здабывалі такім чынам які-ніякі вітамін С». Дарэчы, калі звярнуць увагу на нядаўні фотаздымак: зараз, у лістападзе вакол былога харчаблока – зялёная трава. У ваенныя часы такой раскошы не было, пейзаж – зямельнага колеру, бо з'ядаліся трава, кветкі і лісточкі, літаральна ўсё, што расло.
Пищеблок шталага № 352
Лазарет шталага № 352
Насупраць лазарэта размяшчаўся плац – месца для дэманстрацый экзекуцый. Тут знаходзіліся шыбеніцы, на кожнай – крук. На гэты крук ваеннапалонных падвешвалі за падбародак, пад музычны акампанемент прыходзіла доўгая і пакутлівая смерць. Ды і ўвесь перыметр шталага № 352 захоўвае жахлівыя звесткі і памяткі, рэшткі савецкіх (і не толькі, напрыклад у лагеры пабывалі італьянцы і інш.) ваеннапалонных знаходзяць у цяперашні час, варта толькі пачаць запланаваныя будаўнічыя работы. Шукаюць таксама «смяротныя медальёны» – эбанітавыя капсулы з інфармацыяй пра салдата, аднак такія знаходкі вельмі рэдкія. Па-першае, лічылася дрэнным знакам насіць такі «медальён», па-другое, самі ваеннапалонныя імкнуліся не даваць інфармацыю пра сапраўднае прозвішча і званне.
Усяго па афіцыйных даных у шталагу № 352 загінулі 80000 савецкіх ваеннапалонных. Першы памятны знак быў усталяваны яшчэ ў 1944 годзе, зараз пра загінулых нагадвае мемарыял: 197 брацкіх магіл, ратонда з кнігай памяці (не арыгінальны варыянт, а сімвалічны муляж), вечны агонь…
Нядаўна пры Крыжаўзвіжанскай царкве адкрыўся музей. Зараз мы не можам прадставіць фотаздымкі, бо ёсць некаторыя вырашаныя пытанні па экспазіцыі. Але гэта добрая нагода пабываць у храме ўбачыць усё на ўласныя вочы. І калі не прайсціся па сумным маршруце шталаг № 352, то хаця б паглядзець на гісторыю праз чорна-белыя кадры.
«Музей подзвігу савецкіх ваеннапалонных-вязняў шталага № 352» – мае вельмі дакладную назву. Нечалавечыя ўмовы, немагчымы маральны выбар, нявызначаны лёс, невыносныя выпрабаванні; безліч гэтых «не» робіць кожны дзень у лагеры – подзвігам.
ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.
Ответ:
Спасибо за отзыв!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Ответ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Ответ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Ответ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
(перевод с английского)
Привет, Радио "Беларусь"!
Я постоянный слушатель ваших программ. Пишу вам впервые. Мне очень нравится слушать все ваши программы: новости, спорт, музыка и другие. Также мне очень нарвится ваша национальная культура. Примите мои поздравления по поводу проведения II Европейских игр в Минске в 2019 году. Мы тоже очень любим спорт. Ребята в нашем посёлке очень хорошо играют в футбол. Буду признателен, если пришлёте мне расписание программ и открытки для ребят.
Спасибо.
Хан Рахат Кумар
Западная Бенгалия
Индия
Ответ:
Здравствуйте, Хан Рахат Кумар,
очень рады получить Ваше сообщение! Мы отправим Вам письмо с расписанием и сувенирами в ближайшее время. Также Вы можете принять участие в нашем конкурсе спортивных селфи, посвященному предстоящим II Европейским играм. Более подробно на нашем сайте: www.radiobelarus.by/en/content/games_eng
Здравствуйте! Замучила ностальгия по белорусскому радио, а вот на планшете никак вас не послушать. Да и в гугл-плэе нет приложения для прослушивания вашего канала. Очень жаль. Наталья.
Ответ:
Здравствуйте, Наталья! Поддержка ОС Андроид и наше приложение в Google Play в разработке, так что не отчаивайтесь) А пока вы можете послушать нас скачав программные блоки с нашего сайта. Пишите нам ещё!
Спасибо большое, радио "Беларусь", за столь важное дело: рассказ о нашей стране за рубежом. Хотелось бы услышать интервью с успешными уроженцами нашей страны: спортсменами, звездами эстрады, представителями научной и образовательной сферы и т.д. А также предлагаю добавить больше опросов о нашей стране. Возможно, зарубежным слушателям было бы интересно услышать рубрику "История в цифрах", где освещались бы основные исторические события,связанные с нашей страной. В целях знакомства с нашей культурой можно рассказывать о классиках, а также цитировать стихи, многие из которых есть в переводах. Успехов Вам и творческого вдохновения! Татьяна М.
Ответ:
Татьяна, спасибо за отзыв и интерес к нашему радио! Мы обязательно учтем ваши пожелания. Многое из того, что вы предложили, мы уже освещаем. В передачах радио "Беларусь" можно услышать интервью с нашими соотечественниками, а также узнать интересные факты из истории и современности Беларуси. Следите за нашим эфиром.
Здравствуйте.
Вы не рассматривали вариант вещания на СВ? Сегодня парк радиоприемников очень широк, в любом доме каждой деревни найдется старое радио. К сожалению, в данном диапазоне в Беларуси вещание уже несколько лет, как прекращено. При этом новостных радиостанций во многих регионах просто нет. Приходится слушать те же ВестиFM на частоте 1423 кГц из Приднестровья. Вот было бы здорово в Беларуси слушать свои новости, политический анализ, различного рода обзоры. Аудитория может состоять из жителей населенных пунктов, где нет нормального приема FM, автомобилистов, проезжающих по дорогам страны, любителей приема АМ.Виктор.
Ответ:
Здравствуйте, Виктор!
К сожалению, реалии таковы, что многие радиостанции отказываются от вещания на коротких и средних волнах. Радио "Беларусь" не исключение, несколько лет назад и мы перестали вещать на КВ и СВ. Сейчас мы делаем акцент на вещание через спутник (информация по приему есть на нашем сайте) и через Интернет. В некоторых регионах Беларуси (Брест, Гродно, Мядель и др.) наш сигнал можно поймать в ФМ-диапазоне. Надеемся, эта информация вам пригодится.
Здравствуйте, уважаемые друзья из Республики Беларусь.
Сегодня принял вашу передачу на немецком языке на частоте 11730. К сожалению сигнал здесь в России в Кировской области достаточно слабый. Но обычно я вас слушаю через интернет на вашем сайте. Передачи считаю довольно интересными. Особенно нравятся ваши песни на белорусском языке.
Рапорт о приёме я вам посылаю по обычной почте на листе бумаге. Думаю и вам приятнее такие рапорты получать, чем по e-mail.
Ответ:
Уважаемый Дмитрий!
Спасибо, что написали в гостевую книгу! Немецкая редакция рада, что наши передачи слушают теперь не только в немецкоязычных странах. С нетерпением ждем Вашего письма!
Немецкая служба Радио "Беларусь".
Здравствуйте.
Прослушал Вашу радиопередачу на КВ - 7 255 кГц и выслав Вам рапорт о приёме, смогу ли я получить от Вас карточку подтверждения о приёме.
Давненько я от Вас ранее получил карточку о приёме на КВ и ДВ.
Ответ:
Здравствуйте, Владимир. Да, конечно, присылайте рапорт о приёме. Мы с радостью ответим на ваше письмо и вышлем вам QSL карточку.
FM-передатчики и частоты:
Ракитница - 106.2 МГц
Гродно - 95.7 МГц
Свислочь - 104.4 МГц
Геранены - 99.9 МГц
Браслав - 106.6 МГц
Мядель - 102.0 МГц
Спутниковое вещание:
технические параметры смотрите здесь