Беларускі металургічны завод сёлета нарасціць пастаўкі прадукцыі ў Расію. Пра гэта стала вядома па выніках круглага стала ў Маскве, на якім айчынныя металургі прэзентавалі сваю прадукцыю патэнцыяльным партнёрам.
На расійскім рынку ў БМЗ устойлівая рэпутацыя. У прыватнасці, беларускія металаканструкцыі актыўна выкарыстоўваліся падчас рэалізацыі праекта "Масква-Сіці". Урад Маскоўскай вобласці не выключае, што Беларускі металургічны завод можа стаць адным з пастаўшчыкоў пры будаўніцтве Цэнтральнай кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол расійскай сталіцы. Расія застаецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларускага металургічнага завода. Толькі ў 2013 годзе было накіравана тавараў на суму каля 1 мільярда долараў, а гэта прыкладна 15% валютнай выручкі краіны.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici