Праблемам захавання і вывучэння гукавых фальклорных архіваў Беларусі і Расіі будзе прысвечаны экспертна-медыйны семінар, які пройдзе 11-12 лістапада ў Санкт -Пецярбургу ў Інстытуце рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук. Мэта мерапрыемства - выпрацаваць рэкамендацыі і прапановы па ўдасканаленні далейшай сумеснай работы па захаванні, рэстаўрацыі, вывучэнні і выданні гукавых архіваў твораў фальклору. На працягу ста гадоў навукоўцы Інстытута рускай літаратуры вялі мэтанакіраваную работу па збіранні узораў вуснай народнай творчасці, дзякуючы чаму Фанаграмаархіў налічвае сёння больш за 200 тыс. фанаграм, з'яўляецца найбуйнейшым у свеце сховішчам гуказапісаў фальклору і ўключаны ў Сусветны рэгістр праграмы “Памяць Свету” ЮНЕСКА. Найважнейшую частка гістарычных архіваў складаюць фальклорныя запісы, выкананыя на тэрыторыі Беларусі з 1908 па 1938 год. У гучанні гэтага вельмі багатага матэрыялу захаваліся ўзоры рэдкіх і нават знікшых жанраў фальклору, а частка матэрыялу гучыць на забытых сёння дыялектах.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici