Беларусь заклікае ААН рашучым чынам рэагаваць на спробы адрадзіць ідэалогію нацызму. Такую пазіцыю ў дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН па пытанні ліквідацыі расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці ў межах 68- й сесіі Генасамблеі ААН, агучыла прадстаўнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Таццяна Ляшкова. Беларускі дыпламат выказала заклапочанасць распаўсюджваннем ў многіх частках свету неанацысцкіх груп і аналагічных экстрэмісцкіх рухаў, а таксама спробамі перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны. Таццяна Ляшкова расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра намаганні беларускай дзяржавы па забеспячэнню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды і стварэнні ўмоў для недапушчэння ў краіне расавай дыскрымінацыі і канфліктаў на этнічнай і канфесійнай глебе.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici