Фільм "У тумане" беларускага рэжысёра Сяргея Лазніцы паспяхова стартаваў у амерыканскім пракаце


Фільм "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы паспяхова стартаваў у амерыканскім пракаце. Па словах генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алега Сільвановіча  рэйтынг стужкі за два дня склаў 3,5 з 5, гэта добры вынік. Па яго словах для беларускага кіно трапіць у Амерыку - гіганцкае культурнае дасягненне.
Зараз паказы карціны праходзяць у трох кінатэатрах у Манхэтэне. Дарэчы, стужка выклікала не толькі цікавасць гледачоў, але і вялікую ўвагу з боку прэсы. Напрыклад, газета New York Times прысвяціла псіхалагічнай драме беларускага рэжысёра вялікі артыкул.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions