Фільм "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы паспяхова стартаваў у амерыканскім пракаце. Па словах генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алега Сільвановіча рэйтынг стужкі за два дня склаў 3,5 з 5, гэта добры вынік. Па яго словах для беларускага кіно трапіць у Амерыку - гіганцкае культурнае дасягненне.
Зараз паказы карціны праходзяць у трох кінатэатрах у Манхэтэне. Дарэчы, стужка выклікала не толькі цікавасць гледачоў, але і вялікую ўвагу з боку прэсы. Напрыклад, газета New York Times прысвяціла псіхалагічнай драме беларускага рэжысёра вялікі артыкул.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.