Беларусь гатова прымаць актыўны ўдзел у мадэрнізацыі Казахстана

       Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць Казахстан прывабным і перспектыўным партнёрам для Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у Астане на двухбаковай сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым
      Па словах Аляксандра Лукашэнкі Беларусь гатова прымаць і прымае актыўны ўдзел у мадэрнізацыі Казахстана, паміж краінамі нямала сумесных праектаў і амаль няма праблем з іх рэалізацыяй. Што сведчыць аб высокім узроўні супрацоўніцтва. 
       Нурсултан Назарбаеў  у сваю чаргу адзначыў, што двухбаковы гандаль мае добрую тэндэнцыю да росту, а эканомікі краін узаемадапаўняльныя. Ён таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносін.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions