Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць Казахстан прывабным і перспектыўным партнёрам для Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у Астане на двухбаковай сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым
Па словах Аляксандра Лукашэнкі Беларусь гатова прымаць і прымае актыўны ўдзел у мадэрнізацыі Казахстана, паміж краінамі нямала сумесных праектаў і амаль няма праблем з іх рэалізацыяй. Што сведчыць аб высокім узроўні супрацоўніцтва.
Нурсултан Назарбаеў у сваю чаргу адзначыў, што двухбаковы гандаль мае добрую тэндэнцыю да росту, а эканомікі краін узаемадапаўняльныя. Ён таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.