Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа спадзяецца на візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь". Гаворачы аб аспектах перамоў, Прэзідэнт Эквадора адзначыў, што яны разнастайныя. Гэта і палітыка, і эканоміка, паколькі адносіны з Беларуссю грунтуюцца не толькі на гандлі.
Па словах Рафаэла Карэа, у бакоў падобныя палітычныя погляды на ўладкаванне свету і развіццё краін. Што да эканомікі, Рафаэль Карэа паведаміў, што Беларусь і Эквадор будуць сумесна вырабляць беспілотнікі. Таксама Эквадору і многім іншым краінам рэгіёна патрэбны верталёты Мі. Можна стварыць уласную фабрыку, цэнтр па навучанні і сэрвісны цэнтр. Больш за ўсё Эквадор зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і тэхналогіях вытворчасці. У гэтым Беларусь можа вельмі дапамагчы - не проста прапаноўваць грузавікі, а пабудаваць у гэтай краіне завод. Беларусь дапамагае Эквадору ў многіх сферах, якія маюць стратэгічнае значэнне: сістэмы электрасеткі, геолага і нафтаразведкі, - адзначыў Рафаэль Карэа.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici