Прэзідэнт Эквадора спадзяецца на візіт Прэзідэнта Беларусі

Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа спадзяецца на візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала "РТР-Беларусь". Гаворачы аб аспектах перамоў, Прэзідэнт Эквадора адзначыў, што яны разнастайныя. Гэта і палітыка, і эканоміка, паколькі адносіны з Беларуссю грунтуюцца не толькі на гандлі.

Па словах Рафаэла Карэа, у бакоў падобныя палітычныя погляды на ўладкаванне свету і развіццё краін. Што да эканомікі, Рафаэль Карэа паведаміў, што Беларусь і Эквадор будуць сумесна вырабляць беспілотнікі. Таксама Эквадору і многім іншым краінам рэгіёна патрэбны верталёты Мі. Можна  стварыць уласную фабрыку, цэнтр па навучанні і сэрвісны цэнтр. Больш за ўсё Эквадор зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і тэхналогіях вытворчасці. У гэтым Беларусь можа вельмі дапамагчы - не проста прапаноўваць грузавікі, а пабудаваць у гэтай краіне завод. Беларусь дапамагае Эквадору ў многіх сферах, якія маюць стратэгічнае значэнне: сістэмы электрасеткі, геолага і нафтаразведкі, - адзначыў Рафаэль Карэа.

 
Emisión por internet
Now:
07.00 Nowości z Białorusi (PL)

Next:
07.20 Władza narodu (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones