Радыё "Беларусь" сумесна з галоўнай дырэкцыяй міжнародных сувязей Белтэлерадыёкампаніі з 1 сакавіка па 15 мая праводзяць віктарыну "Гасцінная Беларусь". Віктарына арганізавана ў Год гасціннасці невыпадкова. Яе мэта - папулярызацыя ведаў аб Беларусі сярод міжнароднай грамадскасці. Слухачы павінны будуць адказаць на пытанні па наступных тэмах: насельніцтва, тэрыторыя, дзяржаўнае ўладкаванне, гісторыя, культура, спорт і турызм. У эфіры заданні будуць агучваць на васьмі мовах вяшчання: англійскай, беларускай, іспанскай, кітайскай, нямецкай, польскай, рускай і французскай. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Уладальнік першага месца атрымае запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Палажэнне аб правядзенні конкурсу і навіны віктарыны можна знайсці на сайтах радыё "Беларусь" і Белтэлерадыёкампаніі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí