Дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым наведвае з візітам Хартум (Рэспубліка Судан).
Асноўнай мэтай візіту з'яўляецца падрыхтоўка да правядзення другога пасяджэння сумеснай беларуска - суданскай камісіі па супрацоўніцтве. Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу суданскіх міністэрстваў, а таксама ў парламенце Судана. Таксама будзе праведзены першы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва, узмацнення ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, развіцця дагаворна -прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí