Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адправілася на гастролі па гарадах Германіі і Аўстрыі.

           Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адправілася ў гастрольны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі. Калядныя гастролі пройдуць па 28 студзеня.  Еўрапейскім гледачам прадставяць класіку балетнага рэпертуару - спектаклі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок”. Турнэ ахопіць дзясяткі гарадоў, у тым ліку Вену, Берлін, Мюнхен, Кёльн, Гамбург, Франкфурт, Гановер, Байройт, Дортмунд , Брэмен, Лейпцыг. А сам Вялікі тэатр оперы і балета на гэтым тыдні прыме зорак сусветнай оперы—10 снежня тут пачнецца 4-ы  Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Адкрые форум прэм'ера "Лятучага галандца" Рыхарда Вагнера. Ставіў спектакль нямецкі рэжысёр Ханс - Йоахім Фрай. Прыхільнікаў опернага мастацтва чакае сустрэча з зоркамі Вялікага тэатра Беларусі і сусветна вядомымі опернымі выканаўцамі з Эстоніі, Канады, Літвы, Расіі, Украіны, Узбекістана, Азербайджана і Грузіі.

 
Emisión por internet
Now:
23.20 Bélarus dans la communauté mondiale (FR)

Next:
23.40 بيلاروس بين يديك (AR)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones