Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адправілася ў гастрольны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі. Калядныя гастролі пройдуць па 28 студзеня. Еўрапейскім гледачам прадставяць класіку балетнага рэпертуару - спектаклі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок”. Турнэ ахопіць дзясяткі гарадоў, у тым ліку Вену, Берлін, Мюнхен, Кёльн, Гамбург, Франкфурт, Гановер, Байройт, Дортмунд , Брэмен, Лейпцыг. А сам Вялікі тэатр оперы і балета на гэтым тыдні прыме зорак сусветнай оперы—10 снежня тут пачнецца 4-ы Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Адкрые форум прэм'ера "Лятучага галандца" Рыхарда Вагнера. Ставіў спектакль нямецкі рэжысёр Ханс - Йоахім Фрай. Прыхільнікаў опернага мастацтва чакае сустрэча з зоркамі Вялікага тэатра Беларусі і сусветна вядомымі опернымі выканаўцамі з Эстоніі, Канады, Літвы, Расіі, Украіны, Узбекістана, Азербайджана і Грузіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.