Вытокі Вялікай Перамогі: вызваленне Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Фота belta.by


Лёзна было занята нямецка-фашысцкімі захопнікамі 17 ліпеня 1941 года. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму суправаджалася масавымі рэпрэсіямі. У абстаноўцы тэрору і пастаяннай пагрозы жыцця рос і ўмацоўваўся патрыятызм мірнага насельніцтва, якое апынулася ва ўмовах жорсткага прыгнёту і абмежавання праў і свабод. Стыхійна ўзнікалі ачагі супраціўлення і партызанскай барацьбы, з якой вопытная рэгулярная армія праціўніка ўпершыню сутыкнулася за ўвесь час свайго пераможнага шэсця па Еўропе. Ужо ў першае ваеннае лета ў лясах недалёка ад вёсак Хоцемля і Ордзеж паўсталі разрозненыя невялікія групы, у асноўным складаліся з адыходзячых, якія выйшлі з акружэння ваенных. Хутка гэтыя групы арганізаваліся ў першы партызанскі атрад пад камандаваннем Саладоўнікава. Да канца восені 1941 на мяжы Лёзненскага, Панізоўскага і Руднянскага раёнаў узнікла каля 15 невялікіх атрадаў і мноства самастойных груп.

А ўжо з 25 красавіка 1942 года вядзе сваю баявую гісторыю партызанская брыгада «Аляксея» (з красавіка 1944 года – брыгада імя Аляксея Данукалава), якая стала асноўным партызанскім фарміраваннем на тэрыторыі Лёзненскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да сярэдзіны ліпеня 1942 года склад брыгады налічваў 1085 чалавек. Атрады праводзілі дыверсіі і баявыя аперацыі на чыгуначных пуцях, грунтавых і шасэйных дарогах, грамілі варожыя гарнізоны, знішчаючы тэхніку, узбраенне і жывую сілу праціўніка, перашкаджалі вывазу моладзі ў Германію. Дзейнічаў медыцынскі шпіталь, для ўзняцця баявога духу была арганізавана агітбрыгада, выпускаліся баявыя лісткі, друкаваліся і распаўсюджваліся лістоўкі. На рахунку аляксееўцаў мноства слаўных перамог, якія ўвайшлі ў гісторыю партызанскага руху Беларусі.

У ліпені 1942 года быў створаны і Лёзненскі падпольны райкам Камуністычнай партыі Беларусі, які дзейнічаў на базе штаба брыгады «Аляксея». Аднак падпольныя маладзёжныя арганізацыі на Лёзненшчыне былі сфарміраваны значна раней. Першыя з іх (у Лёзна, Веляшковічах) пачалі сваю працу ўжо ў ліпені-жніўні 1941 года. А да кастрычніка 1942 ў раёне дзейнічала 17 падпольных маладзёжных груп. Па ініцыятыве падпольнага райкама камсамола ў лістападзе ў партызанскай брыгадзе «Аляксея» была праведзена камсамольская канферэнцыя. Удзельнікі звярнуліся да ўсіх юнакоў і дзяўчат Беларусі, пазней зварот быў выдадзены лістоўкай і распаўсюджаны на ўсёй акупіраванай тэрыторыі. Ініцыятыва моладзі Лёзненшчыны знайшла водгук і ў іншых партызанскіх фарміраваннях Віцебшчыны, дзе былі праведзены падобныя канферэнцыі.

Актыўная падпольная і партызанская барацьба не магла не выклікаць узмацненне рэпрэсій акупантаў у дачыненні да мірнага насельніцтва, асабліва з набліжэннем савецкіх войскаў да межаў раёна. Гітлераўцы спяшаліся знішчыць у агні ацалелыя грамадскія будынкі, палі з ураджаем, цэлыя вёскі. Так у верасні-кастрычніку 1943 года было спалена больш за 100 населеных пунктаў. Перад самым вызваленнем жывымі згарэлі 120 жыхароў вёскі Асташова, 290 жыхароў вёскі Забалацце і многіх іншых.

У знішчэнні ворага ў яго тыле, набліжаючы доўгачаканы час вызвалення, акрамя асноўных брыгад імя Аляксея Данукалава і Лёзненскай брыгады, якая ўзнікла ў выніку разбуйнення брыгады «Аляксея», таксама ўдзельнічалі такія партызанскія фарміраванні, як 16-я, 17-я і 19-я Смаленскія брыгады, 1-ая партызанская брыгада імя Канстанціна Заслонава, Смаленскі полк Івана Садчыкава, полк «Трынаццаць», партызанскі атрад «Меч» і іншыя.

7 кастрычніка 1943 года часці Чырвонай арміі падышлі да Лёзна і паспрабавалі авалодаць населеным пунктам адразу.  Аднак спроба аказалася няўдалай. Арганізуючы абарону гарпасёлка, гітлераўцы асноўныя сілы сканцэнтравалі на ўсходзе, адкуль і чакаўся наступ савецкіх войскаў. Менавіта тут нямецкія часці контратакавалі 47-ю механізаваную брыгаду. У гэтай ускладненай сітуацыі было прынята рашэнне абысці Лёзна з поўначы, пераадолеўшы забалочаную мясцовасць, і, сумесна з 28-ай танкавай брыгадай, нанесці раптоўны ўдар па праціўніку. Раніцай 8 кастрычніка пачаўся наступ на Лёзна. Нечаканы кірунак удару ўнес сумятню ў шэрагі ворага: тэхніка і ўзбраенне былі кінуты, праціўнік ратаваўся ўцёкамі, але трапляў пад агонь нашых стралкоў. Адначасова з поўдня і захаду пачалі наступ у напрамку цэнтра часці 158-ай, 134-ай, 91-ай стралковых дывізій. Ураганным артагнём іх падтрымаў 472-гі гаўбічна-артылерыйскі полк рэзерву Галоўнакамандавання. 9 кастрычніка 1943 года Савецкае Інфармбюро паведаміла аб вызваленні Лёзна. Глыбока ўмацаваныя абаронныя пазіцыі гітлераўцаў былі зламаны, аднак кровапралітныя баі за поўнае вызваленне населенага пункта працягваліся і 10 кастрычніка. Таму гэтая дата святкуецца ў раёне як дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.   Дарэчы, менавіта над Лёзна ўзвіўся першы на Віцебшчыне чырвоны сцяг як сімвал вызваленай ад нямецкага прыгнёту Радзімы. Узняў яго на купал былой царквы камандзір каменданцкага ўзвода лейтэнант Кірыл Канышкаў.

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандавання ад 10 кастрычніка 1943 года пяці воінскім часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні Лёзна, было прысвоена ганаровае найменне «Лёзненскі». Гэта 158-ая стралковая дывізія, 28-ая танкавая брыгада, 4-ая знішчальна-супрацьтанкавая артылерыйская брыгада, 472-ы гаўбічна-артылерыйскі полк, 114-ы матарызавана-інжынерны батальён. А воінам 134-ай стралковай дывізіі, 1820-га самаходнага артылерыйскага палка і 47-ай механізаванай брыгады за вызваленне Лёзна была аб’яўлена падзяка. 

Услед за райцэнтрам у выніку кровапралітных баёў войскамі Чырвонай арміі была вызвалена яшчэ частка населеных пунктаў Лёзненскага раёна, пасля чаго наступ завяршыўся і пачалося зацяжное дзевяцімесячнае супрацьстаянне, якое суправаджалася кровапралітнымі пазіцыйнымі баявымі дзеяннямі і шматлікімі стратамі асабовага складу воінскіх злучэнняў. Канчаткова і цалкам Лёзненскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Беларускай наступальнай аперацыі ў чэрвені 1944 года.

Выпуск штотыднёвага праекта «Вытокі Вялікай Перамогі» падрыхтаваны па матэрыялах гісторыка-дакументальнай хронікі Лёзненскага раёна, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта

 
Emisión por internet
Now:
22.40 Musikzeit (DE)

Next:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones