У Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж генеральнымі пракуратурамі Беларусі і Кубы. Яно будзе садзейнічаць выхаду беларуска - кубінскіх адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства, паведаміў сёння журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.
Пагадненне прадугледжвае, што бакі будуць імкнуцца да дасягнення практычных вынікаў у сферы барацьбы са злачыннасцю , абароны правоў і асноўных свабод грамадзян. Генеральныя пракуратуры абедзвюх краін будуць праводзіць кансультацыі па прававых пытаннях, абменьвацца вопытам у галіне барацьбы са злачыннасцю , у тым ліку з яе арганізаванымі формамі , тэрарызмам , карупцыяй , незаконным абаротам зброі , наркотыкаў, а таксама іншымі відамі злачынстваў.
Генеральны пракурор Кубы Дарыё Дэльгада Кура адзначыў , што падпісанне гэтага пагаднення - гэта толькі першы крок , які выведзе беларуска - кубінскія адносіны на якасна новы ўзровень.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí