Новыя вектары узаемадзеяння Беларусі і Каталоніі абмеркавалі на сустрэчы ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі. Яго дырэктар Валерый Садоха адзначыў, што ёсць добры патэнцыял у супрацоўніцтве як для беларускіх, так і каталонскіх кампаній. Між тым, асаблівая цікавасць у замежных гасцей да беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Вывучэнне магчымасці паставак прадукцыі на беларускі рынак, а таксама стварэння сумесных прадпрыемстваў для выпуску прадукцыі – галоўныя мэты візіту каталонскай дэлегацыі. Расказвае намеснік міністра сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, рыбнай лоўлі і харчавання Кармэл Мадол і Брысолі.
Іспанія - вырабнік якаснага аліўкавага алею. Партнёра ў гэтым сегменце шукае Гомельскі тлушчавы камбінат. Першы намеснік дырэктара прадпрыемства Ігар Мажанаў адзначае, што магутнасці завода дазваляюць вырабляць прадукцыю на экспарт.
Каталонскія бізнесмены падчас візіту ў Беларусь наведалі Мінскі трактарны завод і Мінскі завод пеністых він. Сваім бачаннем перспектыў супрацоўніцтва падзяліўся і Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Барселона Хрысціян Балсэлс Навара.
Сёння ключавыя пазіцыі беларускага экспарту ў Іспанію - мэбля, шкловалакно, льняныя тканіны, будаўнічыя канструкцыі. З Іспаніі пастаўляюцца садавіна, металаканструкцыі, лекі, гародніна, віна і іншая прадукцыя.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí