Беларусь разглядае В'етнам у якасці стратэгічнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй В'етнама на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу Нгуен Тхі Кім Нган, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь таксама разглядае В'етнам у якасці зыходнай кропкі для нарошчвання эканамічнай прысутнасці ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі. Аднак узровень узаемнага тавараабароту паміж краінамі не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Неабходна развіваць гандаль паміж нашымі краінамі і даводзіць эканамічнае супрацоўніцтва да ўзроўню палітычнага супрацоўніцтва", - сказала Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, для парламентарыяў Беларусі высокі гонар прымаць такую прадстаўнічую дэлегацыю В'етнама. "Дружалюбныя адносіны беларускага і в'етнамскага народаў, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перапыняліся і ў выніку ўсебаковага і паступальнага развіцця выходзяць на якасна новы ўзровень. У Беларусі ўважліва сочаць за поспехамі сацыяльна-эканамічнага развіцця В'етнама, паляпшэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва, а таксама ўмацаваннем аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне. Гэтыя важныя дасягненні ствараюць добрыя перадумовы для рэалізацыі новых сумесных праектаў, знешнепалітычных і знешнеэканамічных ініцыятыў", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Наталля Качанава падкрэсліла, што паміж дзвюма краінамі склаўся высокі ўзровень міждзяржаўных адносін, якія дынамічна развіваюцца. "Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем міжпарламенцкаму супрацоўніцтву, якое адыгрывае важную ролю ў беларуска-в'етнамскіх адносінах. Прапаную інтэнсіфікаваць гэтыя кантакты. Для гэтага неабходны рэгулярныя сустрэчы парламентарыяў. У бліжэйшы час плануем стварыць групу дружбы ў парламенце", - дадала яна.
Старшыня Савета Рэспублікі выказала ўпэўненасць, што гэты візіт стане важным этапам паслядоўнага развіцця двухбаковых адносін. "Парламенцкі корпус Беларусі гатовы садзейнічаць развіццю ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі і напаўняць беларуска-в'етнамскія адносіны новым зместам", - рэзюмавала Наталля Качанава.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí