Міністры замежных спраў Беларусі і Таджыкістана Уладзімір Макей і Хамрахон Зарыфі на сустрэчы ў Ашхабадзе адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін. Паводле слоў Уладзіміра Макея, сустрэча кіраўнікоў дзяржаў падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан у кастрычніку 2011 года паслужыла дадатковым імпульсам для актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Няма праблем і ва ўзаемадзеянні на міжнароднай арэне, - адзначыў Уладзімір Макей. Хамрахон Зарыфі канстатаваў, што двухбаковыя адносіны Беларусі і Таджыкістана складваюцца досыць паспяхова. Паміж краінамі дасягнуты сур'ёзныя дамоўленасці як у сферы палітычнага, так і эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя якіх дазволіць вывесці беларуска-таджыкскія адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí