Беларусь і Францыя плануюць заключыць міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўгенам Рагачовым наведала Францыю. Адбыліся перагаворы з міністрам транспарту Францыі Алэнам Відалісам. Ён выказаў задавальненне развіццём беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферах авія- і чыгуначнага транспарту, асобна адзначыўшы ў якасці станоўчага прыкладу ўзаемадзеянне авіякампаніі "Белавія" і Air France. Акрамя таго, бакі абмеркавалі рэалізацыю ў бліжэйшы час канкрэтных праектаў паміж беларускімі і французскімі кампаніямі, якія працуюць у транспартнай сферы і займаюцца развіццём транспартнай інфраструктуры.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí