Больш за 477 тыс. чалавек прынялі ўдзел у велікодных набажэнствах у праваслаўных і каталіцкіх храмах па ўсёй краіне, паведамляе БЕЛТА. Зараз у вернікаў абедзвюх канфесій пачалася Светлая Сядміца - хрысціяне святкуюць Вялікдзень. Напрацягу тыдня ў храмах пройдуць набажэнствы і хрэсныя ходы. Светлую Сядміцу прадоўжыць Радаўніца – дзень ушанавання памяці нябожчыкаў. У цэлым усе 40 дзён пасля Уваскрасення Хрыстовага лічацца светлымі і вялікімі. Завяршаюцца яны Ушэсцем.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz