Да паслуг журналістаў, акрэдытаваных на мінскім чэмпіянаце свету па хакеі, будзе прадастаўлены бясплатны доступ у Інтэрнэт і праезд у грамадскім транспарце, паведамляе БЕЛТА. Інтарэс да маючага адбыцца планетарнага хакейнага форуму ў прадстаўнікоў СМІ вельмі вялікі. Аб гэтым сведчыць колькасць заявак на акрэдытацыю - іх паступіла больш за тысячу з усяго свету. Аднак, згодна з устаноўленымі квотамі Міжнароднай федэрацыяй хакея (ІІХФ), будзе акрэдытавана 300 журналістаў друкаваных СМІ і 100 фотакарэспандэнтаў, што адпавядае колькасці месц у прэс-ложах "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz