Беларусь выступае за агульны рынак будучага ЕЭС без выключэнняў і абмежаванняў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе будзе абмяркоўвацца на сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі, Расіі і Казахстана 15 красавіка. Рыгор Рапота таксама расказаў, што ў час саміту бакі павінны вызначыцца з перспектывамі развіцця Саюзнай дзяржавы. Па словах дзяржасакратара, ёсць пытанні, якія патрабуюць асобнага абмеркавання. Гэта, напрыклад, узгадненне прамысловых палітык, стварэнне адзіных транспартнай і энергетычнай прастор.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz