Каталог "Скарбы музеяў Беларусі" - першае выданне, у якім сабраны найбольш каштоўныя музейныя экспанаты краіны - прэзентавалі ў Мінску -, паведамляе БЕЛТА. “Скарбы музеяў Беларусі" - гэта фаліянт з пазалочаным абрэзам вагой каля 4 кг. Выданне змяшчае звесткі аб 250 рэдкіх прадметах з 32 музеяў краіны. У каталогу сабраны унікальныя калекцыі іканапісу, скульптуры, мастацкай разьбы, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У кнігу ўвайшлі нават інфармацыя аб прадметах, якія датуюцца 3 тыс. гадоў да н.э. Таксама ёсць матэрыялы аб помніках, якія захаваліся ў адзіным ліку ва Усходняй Еўропе. Работа над каталогам вялася каля двух гадоў. Выданьне выйшла на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай .
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz